З 1 чэрвеня Кітай пачне выдаваць візы новага тыпу
  2019-06-03 16:58:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Органы грамадскай бяспекі Кітая, якія адказваюць за міграцыю насельніцтва, пачнуць выдаваць замежнікам візы і дазволы на працу новага тыпу, пачынаючы з сённяшняга дня.

Дакументы старога ўзору выдавацца больш не будуць, але ўжо выпушчаныя дакументы будуць сапраўдныя да заканчэння іх тэрміну дзеяння, паведамілі ў Дзяржаўным Упраўленні па справах іміграцыі КНР у пятніцу.

Міграцыйныя дакументы новага тыпу будуць выглядаць як паперы, што налепліваюцца, дызайн якіх быў распрацаваны з улікам стандартаў машынасчытвальных праязных дакументаў DOC9303 Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі /ICAO/, а таксама з ужываннем розных антыфальсіфіцыруючых тэхналогій.

Як заявілі ў Дзяржаўным Упраўленні па справах іміграцыі КНР, у параўнанні з мінулымі версіямі ў дакументы новага тыпу былі ўнесены карэкціроўкі ў выглядзе змены фармату дакументаў, некаторых раздзелаў і машыначытальных кодаў.

Што тычыцца спосабаў падачы заявы на ўязныя дакументы і патрабаванняў адносна магчымасці іх атрымання, працэдур разгляду заяў і іх зацвярджэння, стандартаў і збораў, уласцівых адпаведным працэдурам, то яны застануцца нязменнымі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040