Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР выдасць ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне 5G
  2019-06-04 10:21:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бліжэйшы час у Кітаі будуць выдадзены ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне 5G. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР у панядзелак.

Як заявілі ў ведамстве, 5G уступае ў ключавы этап камерцыйнага выкарыстання ў сусветным маштабе. Аб'яднаўшы самастойныя інавацыі з адкрытым супрацоўніцтвам, Кітай набыў канкурэнтныя перавагі ў галіне 5G. Стандарты 5G з'яўляюцца адзінымі міжнароднымі стандартамі, якія былі сумесна распрацаваны вядучымі тэлекамунікацыйнымі і IT-карпарацыямі свету. Да цяперашняга часу Кітай валодае больш чым 30 працэнтамі патэнтаў на стандарты ў сферы 5G.

Шэраг замежных прадпрыемстваў, уключаючы Nokia, Ericsson, Qualcomm і Intel, прынялі ўдзел у тэсціраванні тэхналогій 5G. Дзякуючы намаганням усіх бакоў, у Кітаі была закладзена аснова для камерцыйнага выкарыстання 5G. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040