492,2 тыс студэнтаў са 196 краін і раёнаў прыехалі на навучанне ў Кітай у 2018 годзе
  2019-06-04 15:34:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай стаў найбуйнейшай краінай у Азіі па колькасці замежных студэнтаў, што тут навучаюцца, пры гэтым іх колькасць стабілізуецца, узровень кваліфікацыі павышаецца, размеркаванне па дысцыплінах становіцца больш заканамерным. У 2018 годзе на навучанне ў Кітай прыехалі 492,2 тыс. студэнтаў са 196 краін і раёнаў, у тым ліку 260,6 тыс. студэнтаў з краін уздоўж "Пояса і шляху", што складае 52,95 працэнтаў. Пра гэта паведамілі сёння ў міністэрстве адукацыі КНР.

У апошнія гады ўсё больш замежных студэнтаў імкнуцца атрымаць акадэмічную адукацыю, доля студэнтаў-дыпломнікаў і аспірантаў расце. У 2018 годзе на навучанне ў Кітай прыехалі 258,1 тыс. студэнтаў-дыпломнікаў, што складае 52,44% і больш за паказчык 2017 года на 6,86 %; колькасць аспірантаў дасягнула 85 тыс. чалавек, то бок павялічылася ў параўнанні з 2017 годам на 12,28 працэнта. Адначасова аптымізуецца структура навуковай спецыялізацыі замежных студэнтаў: больш чым на 20 працэнтаў вырасла колькасць студэнтаў з замежных краін, якія вывучаюць тэхналагічныя, кіраўніцкія, натуральныя, мастацкія і аграрныя дысцыпліны. Кітайская прыродазнаўчая адукацыя становіцца ўсё больш прывабнай.

Акрамя таго, выразна выяўляецца эфект рычага, які здзяйсняюць стыпендыі кітайскага ўрада. У 2018 годзе ў краіне навучалася 63 тыс. стыпендыятаў урада КНР са 182 краін. Прывабнасць дадзеных стыпендый для высокакваліфікаваных спецыялістаў бесперапынна расце, дзякуючы чаму павышаецца ўзровень і якасць замежных кадраў, якія навучаюцца ў Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040