Мінікамерцыі КНР адрэагавала на заяву ЗША з нагоды Белай кнігі "Пазіцыя Кітая па кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях"
  2019-06-05 10:13:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР выказаў меркаванне ў адказ на заяву ЗША з нагоды Белай кнігі "Пазіцыя Кітая па кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях". Ён заявіў, што амерыканскі бок грэбуе правіламі шматбаковага гандлю. ЗША неаднаразова рабілі захады ў духу пратэкцыянізму, выкарыстоўваючы дэфіцыт гандлёвага балансу ў якасці падставы для іх, правакавалі гандлёва-эканамічныя рознагалоссі паміж Кітаем і ЗША, спрабавалі падчас кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый навязаць Кітаю ўласныя інтарэсы. Усё гэта з'яўляецца прыкладам агрэсіўных паводзін у гандлёвых адносінах. Метады амерыканскага боку ўяўляюць пагрозу як для кітайска-амерыканскіх двухбаковых адносін, так і для свету ў цэлым, і адказнасць за гэта цалкам ляжыць на ЗША. Кітай лічыць, што на дэфіцыт балансу ў кітайска-амерыканскім гандлі ўплывае мноства аб'ектыўных фактараў, гэта вынік дзеяння рынкавых сіл. Выгада, якую ЗША здабываюць ад гандлю з Кітаем, вялікая, і апеляцыя да "суцэльных страт" зусім мае рацыі.

Ён таксама паведаміў, што ўрад ЗША з самага моманту атрымання паўнамоцтваў паслядоўна пагарджаў глабальнымі інтарэсамі, упарта трымаўся прынцыпу "Амерыка перш за ўсё", ігнараваў усе міжнародныя абавязацельствы. Хто не паважае міжнародныя правілы, хто карыстаецца "несправядлівымі" метадамі -- цалкам відавочна.

Прадстаўнік міністэрства таксама заявіў, што Кітай заўсёды праяўляў максімальную цярплівасць і шчырасць, прасоўваючы кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя кансультацыі, і гэта падрабязна выкладзена ў Белай кнізе. ЗША крытыкавалі Кітай за тое, што кітайскі бок пастаянна "дае задні ход" падчас гэтых кансультацый, што з'яўляецца абсалютна галаслоўным сцвярджэннем. Прапаноўваць у працэсе кансультацый уносіць змены і карэкціроўкі ў тэкст дакументаў -- нармальная практыка гандлёвых перамоваў. Падчас усіх раўндаў перамоваў урад ЗША пастаянна карэкціраваў адпаведныя патрабаванні і вінаваціў пры гэтым Кітай у спробах "даць зваротны ход". Гэта не што іншае, як паклёп, і Кітай лічыць гэта цалкам непрымальным. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040