Намеснік кіраўніка консульскага аддзела МЗС КНР Чэнь Сюнфэн у аўторак на брыфінгу прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР прадставіў папярэджанне пра рызыкі паездак у ЗША.
У апошні час супрацоўнікі праваахоўных органаў ЗША шматкроць і рознымі спосабамі турбавалі кітайскіх грамадзян, якія наведваюць ЗША , адзначыў Чэнь Сюнфэн.
МЗС КНР, пасольства і консульствы Кітая ў ЗША папярэджваюць кітайскіх грамадзян і прадпрыемствы з удзелам кітайскага капіталу ў ЗША павысіць усвядомленасць аб бяспецы і прыняць меры засцярогі.
У выпадку надзвычайнай сітуацыі рэкамендуецца неадкладна звярнуцца па дапамогу да дыпмісій Кітая ў ЗША.
Дадзенае папярэджанне сапраўднае да 31 снежня 2019 года.