У Кітаі паспяхова завяршыўся першы запуск ракеты-носьбіта на цвёрдым паліве з мора
  2019-06-06 16:17:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду а 12: 06 паводле пекінскага часу Кітай у Жоўтым моры з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-11" / "Вялікі паход-11" / паспяхова вывеў на арбіту сем спадарожнікаў. Гэта быў першы тэставы запуск ракеты-носьбіта з марской платформы ў Кітаі.

Дадзены тэставы запуск быў здзейснены ракетай-носьбітам на цвёрдым паліве "Чанчжэн-11" с грамадзянскага карабля.

Як лічаць эксперты, перавагамі запуску ракеты з мора з'яўляюцца яго высокая манеўранасць і эканамічнасць. Акрамя таго, месцы запуску і прызямлення ракеты могуць быць гнуткімі і выбарачнымі.

Тэхналогія запуску з мора дапаможа Кітаю прадаставіць паслугі па запуску ракет краінам, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Пояс і шлях".

Гэты запуск стаў 306 - м для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040