У правінцыі Чжэцзян адкрылася 1-я ЭКСПА Кітай-Цэнтральная і Усходняя Еўропа
  2019-06-10 11:09:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1-я ЭКСПА Кітай-Цэнтральная і Усходняя Еўропа адкрылася сёння ў горадзе Нінбо правінцыі Чжэцзян і адразу прыцягнула звыш 6,7 тыс. закупнікоў з 40 кампаній, якія ўваходзяць у рэйтынг Fortune 500.

Больш за 700 афіцыйных асоб і прадстаўнікоў дзелавых колаў з краін ЦУЕ прысутнічаюць на ЭКСПА, паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення па справах камерцыі правінцыі Чжэцзян Фан Ліцюнь.

У праграму выставы ўваходзіць больш за 20 мерапрыемстваў, у тым ліку выстава малюнкаў краін Усходняй Еўропы і выстава еўрапейскіх тавараў.

Паводле Мінкамерцыі КНР, за першыя чатыры месяцы бягучага года агульны аб'ём гандлю паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ дасягнуў 28,55 млрд долараў, павялічыўшыся на 7,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040