У Кітаі ўстаноўленых фотаэлектрычных магутнасцяў па стане на канец сакавіка 2019 года стала на 28 прац. больш, чым годам раней. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі.
Паводле яго звестак, на канец сакавіка краіна налічвала каля 180 ГВт фотаэлектрычных магутнасцяў, пры гэтым 5,2 ГВт магутнасцяў з'явіліся ў першым квартале гэтага года.
Аб'ём выпрацоўкі сонечнай энергіі за першыя тры месяцы года склаў 44 млрд кВт-г., павялічыўшыся на 26 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.
Больш за палову новаўстаноўленых фотаэлектрычных магутнасцяў прыйшлося на Паўночны і Усходні Кітай, іх долі склалі 28 і 28,4 прац. адпаведна.
Дзякуючы цэласнаму вытворчаму ланцужку з міжнароднай канкурэнтаздольнасцю Кітай у цяперашні час займае лідзіруючае становішча ў галіне развіцця сонечнай фотаэнергетыкі
Да канца 2020 года за кошт аднаўляльных крыніц энергіі павінна будзе забяспечвацца 1,9 трлн кВт-г. - гэта 27 працэнтаў усёй электраэнергіі, што выпрацоўваецца ў краіне, як стала вядома з урадавага плана па ВІЭ на 2016-2020 гг.