Устойлівае развіццё – «залаты ключ» для вырашэння цяперашніх глабальных праблем, заявіў 7 чэрвеня на пленарным пасяджэнні 23-га Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму старшыня КНР Сі Цзіньпін. Кітай, адзначыў яго кіраўнік, гатовы сумесна з іншымі краінамі працягваць выступаць за мультылатэралізм, сумесна садзейнічаць забеспячэнню доўгатэрміновага міру і ўстойлівага развіцця на карысць народаў планеты, а таксама сумесна зрабіць адносіны чалавецтва і прыроды больш гарманічнымі. Кітайская ініцыятыва адкрывае новую магчымасць устойлівага развіцця ва ўсім свеце. Гэтая ідэя сустрэла высокую ацэнку ўсіх удзельнікаў форуму.
На парадку ўстойлівага развіцця да 2030 года праграмы ААН, прынятай у верасні 2015 г. былі вызначаны 17 мэтаў развіцця для скаардынаванага прасоўвання эканамічнага росту, сацыяльнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя ў якасці трох вялікіх задач, што пазначыла новую дарожную карту для глабальнага развіцця. На працягу чатырох гадоў рэалізацыя ініцыятывы ААН дамаглася поспехаў, аднак сутыкаецца яна і з выклікамі. З аднаго боку, эвалюцыя новых тэхналогій і індустрыяльная рэвалюцыя ствараюць вялізныя магчымасці для скаардынаванага развіцця ў эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай сферах. Кітайская ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» супадае з парадкам дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года па мэце, прынцыпах і шляху рэалізацыі. З іншага боку, унілатэралізм, пратэкцыянізм і антыглабалізацыя прыкметна тармозяць задачы, устаноўленыя ААН.
На фоне будучых каласальных перамен, нябачаных па маштабе за сто апошніх гадоў, цяперашні форум звяртае ўвагу на парадак устойлівага развіцця. Кітайская ідэя стымулявання ўстойлівага развіцця, высунутая Сі Цзіньпінам на форуме, паказвае адказнасць Кітая за ўмацаванне ўзаемадзеяння і дасягненне агульнага развіцця і працвітання ва ўсім свеце.
У якасці адной з найбуйнейшых краін з вялікай адказнасцю, Кітай за апошнія гады дамогся прыкметных поспехаў у галіне зніжэння выкідаў вугляроду, распрацоўкі новых крыніц энергіі і аблясення. Паводле даных спадарожнікавага сачэння ЗША, з 2000 па 2017 гады плошча азелянення на Зямлі павялічылася на 5%, каля чвэрці росту прыйшлося на долю Кітая.
Будучы дзяржавай з насельніцтвам каля 1,4 мільярда чалавек, Кітай уносіць стабільнае эканамічнае, сацыяльнае і экалагічнае развіццё ў якасці ўкладу ў парадак дня ААН у галіне ўстойлівага прагрэсу. Апошні з'яўляецца «залатым ключом» для вырашэння бягучых глабальных праблем, а таксама найлепшай кропкай спалучэння інтарэсаў для ўсіх бакоў і іх супрацоўніцтва. Хоць устойлівае развіццё сутыкнулася з глабальным супрацьтокам, аднак гэтае супраціўленне ўяўляе сабой толькі кроплі ў моры, якія не могуць спыніць хвалю глабалізацыі. Пасля выступлення старшыні КНР Сі Цзіньпіна на пецярбургскім форуме міжнародная супольнасць пераканалася - Кітай будзе і надалей уключаць сваё ўласнае развіццё ў працэс глабальнага прагрэсу, цвёрда выконваць сваю задачу і працягваць укладваць кітайскія веды і кітайскую дынаміку ў адкрыццё ў свеце новага шляху ўстойлівага развіцця.