"Хуавэй" заключыў 46 кантрактаў на стварэнне сетак 5G у 30 краінах свету
  2019-06-11 15:31:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі вытворца тэлекамунікацыйнага абсталявання "Хуавэй" заявіў сёння, што карпарацыя заключыла ўжо 46 камерцыйных кантрактаў на стварэнне мабільных сетак стандарту 5G у 30 краінах свету.

Карпарацыя ўжо паставіла больш за 100 тыс. базавых станцый стандарту 5G, стаўшы першай у свеце па гэтым паказчыку.

"Хуавэй" заявіла, што цалкам гатовая да камерцыйнага выкарыстання сетак 5G у Кітаі. У лютым мінулага года менавіта ў Кітаі быў зроблены першы ў свеце званок праз сеткі 5G і выпушчана першая канчатковая прылада гэтага стандарту.

Прыватная карпарацыя "Хуавэй", штаб-кватэра якой размяшчаецца ў Шэньчжэне на поўдні Кітая, - вядучы сусветны пастаўшчык тэлекамунікацыйных рашэнняў і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў смартфонаў.

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР у чацвер выдала ліцэнзіі на камерцыйную эксплуатацыю сетак стандарту 5G тэлерадыёвяшчальнай кампаніі China Broadcasting Network, а таксама тром найбуйнейшым аператарам сувязі: China Telecom, China Mobile і China Unicom.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040