Кітай гатовы ўмацаваць узаемадзеянне з СБ
  2019-06-12 09:56:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай як удзельнік і будаўнік міжнароднай фінансавай сістэмы гатовы ўмацаваць супрацоўніцтва з Сусветным банкам для сумеснага садзейнічання глабальнаму развіццю, заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на сустрэчы з прэзідэнтам Сусветнага банка Дэвідам Маласам, які ўпершыню на гэтай пасадзе наведвае Пекін.

Лі Кэцян адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і СБ сінхранізавана з правядзеннем палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. На працягу 40 гадоў Сусветны банк аказваў фінансавую і інтэлектуальную дапамогу правядзенню палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. Вопыт у галіне двухбаковага супрацоўніцтва прадэманстраваў, што ўзаемадзеянне паміж Кітаем і СБ мае шырокія перспектывы, будзе больш узаемадзеяння ў галіне фінансавання, крэдытаў і ведаў.

Кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў, што Кітай гатовы выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. Гэта будзе адбывацца за кошт паглыблення рэформаў, спрашчэння адміністрацыйных працэдур, зніжэння падатковага цяжару на бізнес, забеспячэння вяршэнства закона і адкрытага дзелавога асяроддзя.

Дэвід Малас паведаміў у адказ, што СБ разлічвае на паглыбленне шматпрофільнага супрацоўніцтва з Кітаем у двухбаковым і глабальным маштабе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040