У Куньміне адкрыліся выстава тавараў і гандлёва-інвестыцыйная канферэнцыя краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі 2019
  2019-06-13 14:49:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выстава тавараў і гандлёва-інвестыцыйная канферэнцыя краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі 2019 года адкрыліся сёння ў Куньміне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Юньнань /паўднёва-заходні Кітай/.

У выставе-канферэнцыі прымаюць удзел 3348 кампаній, якія прадстаўляюць 74 краіны, раёна і міжнародных арганізацыі, а таксама 20 адзінак правінцыйнага ўзроўню Кітая. Амаль палова ўдзельнікаў - замежныя прадпрыемствы; 20 удзельнікаў уваходзяць у шэраг 500 найбуйнейшых кампаній свету, 18 - у шэраг 500 найбуйнейшых кампаній КНР. Выстава ўключае 17 павільёнаў і 7500 стэндаў, агульная плошча дасягае 170 тыс кв м.

Экспазіцыя дзеліцца на шэсць вялікіх зон: тэматычную, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Азіі, міжнародную, айчынную і гандлёва-выставачны цэнтр імпартных тавараў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Краіны Паўднёвай Азіі прадставяць такую аўтэнтычную прадукцыю, як ювелірныя вырабы, дываны і пахошчы, а Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі-напоі, снэкі і садавіну.

Гандлёва-выставачны цэнтр імпартных тавараў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі афіцыйна адкрыўся сёння на тэрыторыі Куньмінскага цэнтра канферэнцый і выстаў "Дзяньчы".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040