Прэс-сакратар Белага дома С. Сандэрс сыдзе ў адстаўку ў канцы чэрвеня -- Д. Трамп
  2019-06-14 14:35:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс сыдзе ў адстаўку ў канцы гэтага месяца. Пра гэта ў чацвер заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Кіраўнік Белага дома ў той дзень напісаў на сваёй старонцы ў сацсетках, што С. Сандэрс пакіне сваю пасаду ў Белым доме і вернецца ў родны для яе штат Арканзас.

"Яна асаблівы чалавек, які мае неверагодныя таленты, яна здзейсніла выдатную працу", -- адзначыў кіраўнік Белага дома. Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што 36-гадовая С. Сандэрс вырашыць вылучыцца на пасаду губернатара штата Арканзас.

С. Сандэрс ў 2016 годзе далучылася да перадвыбарнай каманды Д. Трампа. Пасля прыходу Д. Трампа да ўлады яна пачала працаваць у прэс-службе Белага дома. У ліпені 2017 года яна стала прэс-сакратаром Белага дома, змяніўшы Шона Спайсера на гэтай пасадзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040