Кітай захаваў другое месца ў свеце па аб'еме прыцягнутых прамых інвестыцый – ЮНКТАД
  2019-06-14 14:55:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе Кітай захаваў другое месца ў свеце па аб'ёме прыцягнутых прамых замежных інвестыцый. Пра гэта ў сераду паведамляецца ў "дакладзе па ацэнцы тэндэнцый глабальных інвестыцый за 2019 год" Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці /ЮНКТАД/.

Як гаворыцца ў дакладзе, пад уплывам змены падатковай палітыкі ЗША і ўскладнення працэдур праверкі праектаў з удзелам замежнага капіталу ў некаторых эканамічных суб'ектах, аб'ём прамых замежных інвестыцый у 2018 годзе працягнуў скарачацца трэці год запар і склаў 1,3 трлн долараў ЗША, што на 13% менш за паказчык 2017 года.

Генеральны сакратар ЮНКТАД Мухіса Кітуйі паведаміў, што захаванне нізкага ўзроўню аб'ёму прамых замежных інвестыцый пасля крызісу не з'яўляецца пазітыўным сігналам для барацьбы міжнароднай супольнасці з такімі актуальнымі выклікамі, як беднасць і кліматычныя змены.

У дакладзе гаворыцца, што ў 2018 годзе аб'ём прамых замежных інвестыцый у Кітай павялічыўся прыкладна на 4%. і склаў каля 139 млрд долараў ЗША. Такім чынам Кітай захаваў другое месца ў свеце па аб'еме прыцягнутых прамых замежных інвестыцый.

Дырэктар дэпартамента інвестыцый і прадпрыемстваў ЮНКТАД Чжань Сяанін назваў галоўнай прычынай інвестыцыйнай прывабнасці Кітая працяг курсу адкрытасці і спрашчэння працэдур для інвестыцый.

У дакладзе зроблены прагноз, што ў 2019 годзе аб'ём прамых замежных інвестыцый у свеце можа вырасці на 10 працэнтаў і скласці каля 1,5 трлн долараў ЗША, але ўсё ж дадзены паказчык застанецца ніжэй за сярэдні ўзровень апошняга дзесяцігоддзя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040