Атрыманне Дж. Картэрам першай прэміі Джорджа Буша-пераканаўчы адпор апалагетам "тэорыі раз'яднання" пры кітайска-амерыканскіх адносінах
  2019-06-14 15:40:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экс-прэзідэнт ЗША, былы лідар амерыканскай дэмакратычнай партыі Джымі Картэр 12 чэрвеня атрымаў першую прэмію Джорджа Буша-старэйшага за развіццё амерыкана-кітайскіх стасункаў. Менавіта падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта былі ўсталяваныя кітайска-амерыканскія дыпадносіны.

Зараз назіраецца эскалацыя кітайска-амерыканскіх гандлёвых трэнняў і абвастрэнне двухбаковых адносін. На гэтым фоне прэзідэнту, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю, уручылі прэмію, названую ў гонар яго апанента ад Рэспубліканскай партыі. Гэта прадэманстравала, што абарону нармальных і дружалюбных кітайска-амерыканскіх адносін падтрымліваюць нямала прадстаўнікоў палітычных элітаў ЗША, што гэта вышэй за вузкакарыслівыя партыйныя інтарэсы.

Ад Рычарда Ніксана, які назваў свой візіт у Кітай "важным тыднем, што змяніў сусветнае грамадства", да Джымі Картэра, які вырашыў развіваць новую мадэль гандлёвых адносін Вашынгтона і Пекіна. Перад тварам зменлівай глабальнай абстаноўкі, амерыканскія палітыкі ад розных партый, якія сапраўды абараняюць інтарэсы сваёй краіны, не змаўляючыся, вырашылі развіваць адносіны з Кітаем. У іх было і ёсць агульнае разуменне таго, што толькі праз супрацоўніцтва, а не супрацьстаянне з Кітаем могуць быць абароненыя амерыканскія інтарэсы, можа быць захавана стабільнасць і забяспечана развіццё ў рэгіёне і ў свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040