Вячаслаў Калацэй і яго калектыў "Ветах" выступілі з канцэртам у Пекіне
  2019-06-15 17:01:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дудар, а цяпер загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацэй разам з калегамі па калектыве, што ўтварыўся ў 1997 годзе ў Мінску, упершыню выступіў у сталіцы Паднябеснай на пляцоўцы самага знакамітага і прыгожага тэатра Пекіна – Цэнтра выканальніцкіх мастацтваў у рамках праекта "Музыка свету". Назва калектыву азначае месяц у апошняй квадры на зыходзе. Гэта прыгожае слова, і музыкі звяртаюцца яшчэ да іншага сэнсу яго – да спадчыны, якая выклікае цікавасць і якую трэба знаходзіць, даследаваць і рабіць больш сучаснай. Вячаслаў Калацэй у адным з інтэрв'ю тлумачыў ідэю гурта так: "Ветах" ствараўся менавіта для таго, каб гэты гук — каранёвы, беларускі, этнічны — і ў спевах, і ў інструментальнай музыцы жыў і ў ХХІ стагоддзі. Нягледзячы на тое, што сучаснае грамадства не надта прымае каранёвую культуру. Калі мы не будзем прапаноўваць гэты гук, тады на яго не будзе і спажыўца. Мы лічым, што наш абавязак у тым, каб спадчына, якая нам засталася, не пераўтварылася ў музейны артэфакт".

Ідэя прадстаўляць нацыянальнае аўтэнтычнае мастацтва розных краін свету існуе ў Вялікім тэатры Пекіна – Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў ужо некалькі гадоў. Азербайджан, краіны Азіі, іншыя дзяржавы ўжо мелі магчымасць прадставіць сваю творчасць у рамках праекта «Музыка свету» тут. Надыйшоў час і для Беларусі.

У рамках Года адукацыі краіны ў Кітаі Беларусь упершыню ўдзельнічала ў праекце Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў "Музыка свету" і прадставіла айчынную культуру – аўтэтнычны фальклор у выкананнні ансамбля "Ветах" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Кіраўнік калектыву Вячаслаў Калацэй распавёў, што для ансамбля важна захоўваць традыцыі і пераўвасабляць, пераводзіць іх у сучаснае гучанне. "Ветах" выступаў на розных пляцоўках і прадстаўляў Беларусь на знакамітых фальклорных форумах, у тым ліку, і на вядомым фестывалі этнічнай музыкі Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Для кітайскіх гледачоў у рамках праекта "Музыка свету" ансамбль "Ветах" падрыхтаваў праграму, якая скаладалася з лепшых твораў беларускага песеннага фальклору, сабраных падчас экспедыцый студэнтамі і ўдзельнікамі ансамбля.

Выступленне прайшло вельмі цікава і ў добрай, спрыяльнай, шчырай атмасферы. Кітайскія і беларускія гледачы, госці тэатра з задавальненнем танцавалі, прымалі ўдзел у жартах і гульнях, якія ладзіў калектыў, уважліва слухалі пра традыцыі беларускага фальклору.

Для акампанэмэнту ўдзельнікі гурту выкарыстоўваюць: акарыну (керамічны аэрафон), флейту, скрыпку, гуслі , дуду (майстaр Віктар Кульпін), розныя віды ўдарных. Гурт «Ветах» неаднаразова ўдзельнічаў у эфірах «Фальклор» на Радыё-1 Беларусі, выступаў на розных канцэртных пляцоўках краіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі і Францыі. У Кітай музыкі прыехалі ўпершыню, нягледзячы на тое, што ўжо выступалі ў Японіі. І для Вячаслава Калацэя, для яго калегаў і сяброў, гэта падарожжа- неверагодная прыгода і прыемная нагода яшчэ раз пагаварыць пра беларускае мастацтва, традыцыю і фальклор, прадэманстраваць лепшае, што ёсць у спадчыне беларусаў. Пра ўсё гэта – у нашым інтэрв'ю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040