У Кітая з'явіўся свой Nasdaq
  2019-06-15 18:42:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 чэрвеня на Шанхайскай фондавай біржы была запушчана платформа гандлю акцыямі высокатэхналагічных кампаній. Кітайскі аналаг Nasdaq атрымаў назву "SSE Star Market".

З ініцыятывай стварэння гэтага біржавога падраздзялення сем месяцаў таму выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. У сваёй прамове кіраўнік кітайскай дзяржавы прапанаваў меры па далейшым пашырэнні знешняй адкрытасці Кітая. Менавіта тады было вырашана, што на Шанхайскай фондавай біржы будзе запушчана секцыя навукова-тэхналагічных інавацый.

Шанхаю будзе аказана падтрымка ў будаўніцтве міжнароднага фінансавага цэнтра і навукова-інавацыйнага хаба, а таксама ў пастаянным удасканаленні фундаментальных інстытутаў рынку капіталу.

Новы крок, зроблены на Шанхайскай фондавай біржы, прадэманстраваў рашучасць Кітая дамагацца развіцця і прагрэсу ў галіне новых тэхналогій і паглыбленні рэформаў на рынку капіталу.

У апошнія гады кітайская эканоміка пераходзіць ад экстэнсіўнага да інтэнсіўнага развіцця, і інавацыі павінны стаць рухаючай сілай эканамічнага росту. Гэта патрабуе, каб рынак капіталу адыграў яшчэ больш актыўную ролю ў прасоўванні тэхналагічных інавацый і падтрымцы развіцця рэальнага сектара эканомікі.

Пасля запуску на Шанхайскай фондавай біржы секцыі навукова-тэхналагічных інавацый, інавацыйныя прадпрыемствы Кітая атрымаюць яшчэ большую падтрымку, а рынак капіталу стане ключавым драйверам для якаснага развіцця эканомікі КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040