Сі Цзіньпін прыняў ад прэзідэнта Таджыкістана Э. Рахмона ордэн "Зарынточ"
  2019-06-16 14:58:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 15 чэрвеня ў Душанбэ прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам "Зарынточ". Узнагароду яму ўручыў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Цырымонія прайшла ў рэзідэнцыі прэзідэнта. Э. Рахмон высока ацаніў канструктыўны ўклад Сі Цзіньпіна ў развіццё таджыкска-кітайскіх адносін, а таксама выказаў гатоўнасць сумесна са старшынёй КНР развіваць двухбаковыя адносіны.

Сі Цзіньпін адзначыў, што гэта ўзнагарода кажа аб глыбокай прыхільнасці і моцнай дружбе дзвюх краін. «Я гатовы разам з прэзідэнтам Эмамалі Рахмонам садзейнічаць таму, каб кітайска-таджыкскія адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства бесперапынна падымаліся на новыя прыступкі развіцця, прыносячы яшчэ больш карысці народам дзвюх дзяржаў».

 

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040