Неабходна ліквідаваць дэфіцыт даверу для стварэння лепшай будучыні Азіі і ўсяго свету
  2019-06-16 16:26:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
15 чэрвеня ў Душанбэ старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у 5-м саміце Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі, на якім растлумачыў пазіцыю Кітая адносна таго, як азіяцкія краіны рэагуюць на агульныя выклікі, ствараюць супольнасць адзінага лёсу Азіі і імкнуцца да лепшага. Яго выступленне атрымала шырокі водгук з боку лідараў краін-удзельніц, міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

Азія займае траціну паверхні сушы планеты, тут пражывае дзве траціны ўсяго насельніцтва, больш за тысячу нацыянальнасцей. Краіны Азіі -- гэта трэцяя частка сусветнай эканомікі. Аднак Азія сутыкаецца з такімі выклікамі, як недастатковы палітычны ўзаемадавер, дысбаланс эканамічнага развіцця, сур'ёзныя праблемы ў галіне бяспекі і кіравання. У сваім выступленні кіраўнік КНР выказаў імкненне да прыгожай будучыні Азіі і высунуў прапановы аб стварэнні Азіі, якая характарызуецца ўзаемапавагай, узаемадаверам, стабільнасцю і бяспекай, развіццём і росквітам, адкрытасцю і інклюзіўнасцю, супрацоўніцтвам і інавацыямі. Гэта патрабуе намаганняў розных бакоў і ліквідацыі дэфіцыту даверу, міру, развіцця і кіравання.

Па словах Сі Цзіньпіна, Кітай працягне ісці па шляху мірнага развіцця і ніколі не прычыніць шкоды іншым дзеля ўласнай выгады. Кітай працягне абараняць міжнародны парадак на аснове міжнароднага права.

У якасці шматбаковага форуму, звязанага з бяспекай, НУМДА імкнецца да ўмацавання дыялогу і супрацоўніцтва, садзейнічання міру, бяспецы і стабільнасці ў Азіі шляхам распрацоўкі шматбаковых мераў даверу. Уклад Кітая ў развіццё НУМДА за апошнія гады спрыяе стабільнасці і росквіту, служыць асновай для дыялогу і супрацоўніцтва, дапамагае сумесна справіцца з выклікамі і стварыць цудоўную будучыню Азіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040