Шанхайскі міжнародны кінафестываль падняў заслону
  2019-06-17 14:32:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22-і Шанхайскі міжнародны кінафестываль / SIFF / стартаваў учора ўвечары з 15 фільмамі, якія прэтэндуюць на ўзнагароду "Залаты кубак".

Паводле інфармацыі аргкамітэта, 10-дзённы фестываль складаецца з некалькіх мерапрыемстваў, уключаючы цырымонію адкрыцця, тыднёвую кінасесію, а таксама форумы і выставы, прысвечаныя кітайскай кінаіндустрыі.

15 намінаваных кінастужак будуць ацэньвацца журы на чале з турэцкім рэжысёрам Нуры Більге Джэйланам, а аб узнагароджанні "Залатым кубкам", як чакаецца, будзе абвешчана 24 чэрвеня.

На мерапрыемстве гэтага года ў агульнай колькасці зарэгістравана 3964 кінастужак са 112 краін і рэгіёнаў, больш за 500 з якіх будуць паказаны ў 47 кінатэатрах горада.

Заснаваны ў 1993 годзе кінафестываль з'яўляецца канкурэнтаздольным мерапрыемствам глабальнага ўзроўню, які праводзіцца высілкамі горада для таго, каб ператварыць Шанхай у міжнародны цэнтр культурнага жыцця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040