У Пекіне адбыўся пробны запуск веткі метро з цэнтра горада ў новы аэрапорт "Дасін"
  2019-06-17 14:41:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пробны запуск беспілотных цягнікоў адбыўся сёння на лініі пекінскага метрапалітэна, якая злучае цэнтр горада з новым міжнародным аэрапортам "Дасін".

Новая лінія працягласцю 41,4 км падтрымлівае сістэму беспілотнага кіравання, а саставы на ёй могуць ехаць з хуткасцю 160 км / г і перавозіць да 448 пасажыраў, паведамілі ў штаб-кватэры Beijing Major Projects Construction.

Лінія праходзіць праз два раёны на поўдні сталіцы - Дасін і Фэньтай. Спатрэбіцца ўсяго 19 хвілін, каб дабрацца ад станцыі Цаацяа на паўднёвай частцы трэцяга транспартнага кольца ў Пекіне да міжнароднага аэрапорта "Дасін", які будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца верасня бягучага года.

Гэтая лінія з'яўляецца часткай інтэграванай транспартнай сеткі, якая аб'яднае метро, аўтастрады, міжгароднія і высакахуткасныя чыгуначныя дарогі з аэрапортам у цэнтры.

Пекінскі міжнародны аэрапорт "Дасін" размешчаны ў 46 км на поўдзень ад цэнтра кітайскай сталіцы і прызначаны разгрузіць міжнародны аэрапорт "Шоўду" на паўночным усходзе Пекіна. Новы аэрапорт знаходзіцца на стыку пекінскага раёна Дасін і горада Ланфан, размешчанага ў суседняй правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай).

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040