У Пекіне адкрылася сёмае пасяджэнне Пастаяннага камітэта УК НПКСК 13-га склікання
  2019-06-18 10:38:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

17 чэрвеня ў Пекіне адкрылася сёмае пасяджэнне Пастаяннага камітэта УК НПКСК 13-га склікання. Удзельнікі мерапрыемства правялі кансультацыі і ўнеслі прапановы для высакаякаснага развіцця апрацоўчай прамысловасці.

Член Дзяржсавета КНР Ван Юн зрабіў даклад, у якім адзначыў, што пасля 18-га з'езда КПК у высакаякасным развіцці апрацоўчай прамысловасці Кітая бачныя прыкметныя вынікі. У цяперашні час і ў найбліжэйшай будучыні неабходна вызначыць, што трэба зрабіць для таго, каб апрацоўчая прамысловасць перайшла ад колькаснага паказчыка да якаснага развіцця.

Пасяджэнне будзе працягвацца тры дні. Яго ўдзельнікі правядуць кансультацыі па шасці напрамках, а менавіта: садзейнічанне канкурэнцыі прадпрыемстваў і паскарэнне аптымізацыі вытворчай структуры, паглыбленне рэформаў навукова-тэхнічнай сістэмы і павышэнне здольнасці тэхналагічных інавацый апрацоўчай прамысловасці, эфектыўнае зніжэнне сабекошту прадпрыемстваў і павышэнне канкурэнтаздольнасці вытворчасці, узмацненне падрыхтоўкі таленавітых спецыялістаў, паскарэнне сістэмнага рэфармавання і стварэнне спрыяльных умоў для высакаякаснага развіцця апрацоўчай прамысловасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040