Прэс-брыфінг аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК аб маючым адбыцца візіце Сі Цзіньпіна ў КНДР
  2019-06-18 10:57:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аддзел міжнародных сувязяў ЦК КПК у панядзелак правёў прэс - брыфінг, на якім загадчык аддзела міжнародных сувязяў ЦК КПК Сун Таа, намеснік міністра замежных спраў КНР Ло Чжаахуэй распавялі аб маючым адбыцца дзяржаўным візіце Генеральнага сакратара ЦК КПК, старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў КНДР.

Сун Таа сказаў, што па запрашэнні старшыні Працоўнай партыі Карэі, старшыні Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ына, генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін 20-21 чэрвеня будзе знаходзіцца ў КНДР з дзяржаўным візітам. Гэта першы за апошнія 14 гадоў візіт вышэйшага кіраўніка КПК і КНР у КНДР, а таксама першы візіт Генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна ў КНДР пасля 18-га з'езда КПК. Візіт, прымеркаваны да святкавання 70-гадовай гадавіны ўстанаўлення дыпадносін паміж КНР і КНДР, будзе мець важнае значэнне для развіцця двухбаковых адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040