Лі Кэцян сустрэўся са старшынёй 73-й сесіі ГА ААН
  2019-06-18 15:15:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак правёў сустрэчу са старшынёй 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН / ГА ААН / Марыяй Фернандай Эспіносай Гарсес у дзяржаўнай рэзідэнцыі Чжуннаньхай у Пекіне.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай у якасці адной з дзяржаў-заснавальнікаў ААН і пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН, а таксама найбуйнейшай развіваючай краіны будзе працягваць абараняць міжнародную сістэму, ядром якой з'яўляецца ААН, абараняць заснаваны на міжнародным праве міжнародны парадак і мультылатэралізм, выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы, разам з усімі краінамі прыкладаць намаганні для дасягнення працяглага міру, развіцця і росквіту, тым самым прасоўваючы стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес заявіла, што з моманту яе прыходу на пасаду старшыні Генеральнай Асамблеі ААН яна захоўвала спрыяльныя кантакты з Кітаем. У цяперашні час мультылатэралізм, мір і развіццё, якія з'яўляюцца важнымі апорамі ААН, стаяць перад тварам сур'ёзных выклікаў. Яна выказала намер сумесна з усімі бакамі прыкладаць агульныя намаганні для абароны мультылатэралізму і міжнароднага парадку на карысць народаў усіх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040