Запушчана праграма па злучэнні Шанхайскай і Лонданскай фондавых біржаў
  2019-06-18 16:12:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская брокерская кампанія Huatai Securities, чые акцыі каціруюцца на кітайскім рынку акцый класа А, дэбютавала ў панядзелак на брытанскім фондавым рынку праз механізм крыжаваных таргоў паміж Лонданскай і Шанхайскай біржамі. Гэта азначае афіцыйны запуск праграмы па злучэнні Шанхайскай і Лонданскай фондавых біржаў.

У рамках механізму кампаніі, чые акцыі каціруюцца на Шанхайскай фондавай біржы, могуць ажыццяўляць лістынг на Лонданскай фондавай біржы пры дапамозе выпуску глабальных дэпазітарных распісак, у той час як брытанскія кампаніі могуць выпускаць кітайскія дэпазітарныя распіскі на Шанхайскай фондавай біржы.

Па паведамленні Кітайскага камітэта па кантролі над каштоўнымі паперамі, запуск механізму азначае сабой важны крок у адкрыцці кітайскага рынку капіталу, а таксама з'яўляецца важнай часткай кітайска-брытанскага прагматычнага супрацоўніцтва ў фінансавым сектары.

Механізм будзе мець стратэгічную важнасць для пашырэння каналаў трансгранічных інвестыцый і акумулявання сродкаў, стымулявання развіцця рынкаў капіталу дзвюх краін і садзейнічання ператварэнню Шанхая ў міжнародны фінансавы цэнтр, гаворыцца ў заяве камітэта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040