Сі Цзіньпін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову
  2019-06-19 10:13:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін па ініцыятыве амерыканскага боку правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Д. Трамп заявіў, што ён чакае чарговай сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Осацы падчас саміту "Групы 20", каб правесці паглыбленае абмеркаванне двухбаковых адносін і пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Амерыканскі бок надае вялікае значэнне двухбаковаму супрацоўніцтву, а таксама спадзяецца, што рабочыя групы двух бакоў змогуць у поўнай меры разгарнуць абмеркаванне і як мага раней знайсці спосабы вырашэння існуючых рознагалоссяў. Ён таксама выказаў упэўненасць, што ўвесь свет спадзяецца стаць сведкам заключэння амерыканска-кітайскага пагаднення.

Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, адзначыў, што ў апошні час кітайска-амерыканскія адносіны сутыкнуліся з некаторымі цяжкасцямі, якія не адпавядаюць інтарэсам двух бакоў. Абодвум бакам у адпаведнасці з дасягнутым паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў кансэнсусам на падставе прынцыпаў узаемапавагі, узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу трэба прасоўваць кітайска-амерыканскія адносіны, лейтматывам якіх з'яўляюцца ўзгодненасць, супрацоўніцтва і стабільнасць. Кітай і ЗША ў якасці двух найбуйнейшых сусветных эканомік павінны сумеснымі намаганнямі садзейнічаць дасягненню станоўчых вынікаў саміту "Групы 20", а таксама даць упэўненасць і жыццяздольнасць сусветнаму рынку.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў пытанні гандлю і эканомікі абодвум бакам трэба вырашаць праблемы шляхам мірнага дыялогу, ключом якога з'яўляецца рацыянальнае і ўважлівае стаўленне адзін да аднаго. Ён таксама выказаў спадзяванне на бесстаронняе стаўленне амерыканскага боку да кітайскіх прадпрыемстваў. Сі Цзіньпін ухваліў метады вырашэння рознагалоссяў і падтрымання кантактаў, якія праводзяць гандлёва-эканамічныя дэлегацыі дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040