Жыхары горада Чэнду атрымалі папярэджанне за 61 секунду да землетрасення
  2019-06-19 10:28:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 22: 55 гадзін 17 чэрвеня ў павеце Чаннін гарадской акругі Ібінь правінцыі Сычуань адбыўся землятрус магнітудай 6.0, ачаг размяшчаўся на глыбіні 16 км. Зза 10 секунд да штуршкоў кантынентальная сетка па папярэджанні землятрусаў, створаная даследчым інстытутам па змякчэнні наступстваў стыхійных бедстваў горада Чэнду, падала сігнал трывогі акрузе Ібінь, а за 61 секунду сігнал трывогі быў перададзены гораду Чэнду, а таксама распаўсюдзіўся праз тэлевізары, мабільныя тэлефоны, у школах і мікрараёнах.

Варта адзначыць, што кантынентальная сістэма папярэджання землятрусаў, якая за 61 секунду папярэдзіла гарадскі раён Чэнду аб надыходзячых штуршках, ужо выкарыстоўвалася пры землятрусах у Яане і Цзючжайгоу правінцыі Сычуань .

Паводле паведамленняў СМІ, у 08: 02 гадзін 20 красавіка 2013 года ў вёсцы Лушань гарадской акругі Яань правінцыі Сычуань прайшоў землятрус магнітудай 7.0, ачаг штуршкоў знаходзіўся на глыбіні 13 км. Аатрымаўшы сігналы аб маючым адбыцца землятрусе ад мясцовых вымяральных прылад, дадзеная сістэма накіравала сігнал трывогі за 28 секунд да штуршкоў.

14 студзеня 2015 года ў гарадской акрузе Лэшань правінцыі Сычуань адбыўся землятрус магнітудай 5.0, ачаг размяшчаўся на глыбіні 14 км. Дадзеная сістэма праз адміністратыўны мікраблог ўрада папярэдзіла аб штуршках за 43 секунды.

У 21: 19 гадзін 8 жніўня 2017 года ў запаведніку Цзючжайгоу правінцыі Сычуань адбыўся землятрус магнітудай 7.0. Кантынентальная сістэма папярэджання землятрусаў за 40 секунд перадала папярэдняе апавяшчэнне павету Вэньчуань, а за 71 секунду – гораду Чэнду.

9 мая 2018 года ў 60 раёнах Зоны асваення высокіх тэхналогій Чэнду пачалося выкарыстанне сістэмы папярэджання землятрусаў.

2 мая 2019 года ў Лушань адбыўся землятрус магнітудай 4.5, ачаг знаходзіўся на глыбіні 14 км. Дадзеная сістэма за 12 секунд да штуршкоў апавясціла горад Чэнду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040