У Кітаі апублікаваныя Правілы кіравання штучным інтэлектам новага пакалення
  2019-06-19 15:47:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палепшыць каардынацыю адносін паміж развіццём штучнага інтэлекту і яго кіраваннем, забяспечыць бяспеку яго прымянення, павышаць агульны дабрабыт чалавецтва, садзейнічаць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму і экалагічнаму развіццю і стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва - такія задачы будуць вырашацца ў адпаведнасці з Правіламі кіравання штучным інтэлектам новага пакалення. Звод нарматываў апублікаваны 17 чэрвеня Нацыянальным камітэтам КНР па кіраванні штучным інтэлектам новага пакалення. Дакумент будзе садзейнічаць вывучэнню адпаведных законаў, этычных і сацыяльных праблем, звязаных са штучным інтэлектам, паляпшэнню глабальнага кіравання гэтай сферай, патлумачыла дырэктар камітэта Сюе Лань. Член арганізацыі Цзэн І дадаў, што ў параўнанні з правіламі, распрацаванымі іншымі краінамі ў гэтай галіне, у кітайскіх надаецца павышаная ўвага міжнароднаму ўзаемадзеянню, гэта значыць гэтыя Правілы можна разгледзець як ініцыятыву і абяцанні Кітая для ўсяго свету ў галіне развіцця штучнага інтэлекту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040