МЗС КНР адказаў на пазіцыю гандлёвага прадстаўніка ЗША аб правальнасці дыялогу з Кітаем
  2019-06-20 11:02:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння заявіў, што гандлёва-эканамічныя рознагалоссі Кітая і ЗША могуць быць вырашаны шляхам дыялогу і кансультацый. Неабходна толькі, каб дыялог і кансультацыі грунтаваліся на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўя.

Ведамасная прэс-канферэнцыя прайшла ў кітайскім МЗС неўзабаве пасля таго, як прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзар на слуханнях у сенаце заявіў, што дыялог з Кітаем асуджаны на правал.

Лу Кан паведаміў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, падчас якой Д. Трамп заявіў, што ЗША надаюць вялікае значэнне гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з Кітаем і спадзяюцца, што рабочыя групы бакоў змогуць пайсці на збліжэнне і як мага хутчэй знойдуць спосабы ўрэгулявання бягучых рознагалоссяў. Ён выказаў упэўненасць, што ўвесь свет спадзяецца на выпрацоўку Кітаем і ЗША пагаднення, дадаўшы, што Сі Цзіньпін таксама заявіў аб сваёй згодзе на падтрыманне гандлёва-эканамічнымі рабочымі групамі кантактаў для вырашэння рознагалоссяў.

"Мы неаднаразова казалі, што выпрацоўка ўзаемавыгаднага пагаднення не толькі адпавядае інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, але і чаканням усяго свету. Старшыня Нацыянальнага эканамічнага савета пры Белым доме Лоўрэнс Кудлау заявіў, што пасля тэлефоннай размовы лідараў дзвюх дзяржаў рэакцыя амерыканскага рынка дэманструе, што гаварыць лепш, чым не размаўляць зусім", -- сказаў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040