Група па расследаванні катастрофы рэйса МН17 распачала крымінальныя справы ў дачыненні да чатырох падазраваных
  2019-06-20 14:18:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сумесная следчая група /ССГ/, якая ўзначальваецца Нідэрландамі і расследуе крушэнне самалёта кампаніі "Малазійскія авіялініі", што выконвала рэйс MH17, паведаміла, што ў дачыненні да чатырох падазраваных распачатыя крымінальныя справы, яны абвінавачваюцца ў наўмысным забойстве.

ССГ заявіла, што ў ліку падазраваных адзін грамадзянін Украіны і трое расіянаў. Паводле даных ССГ, падчас катастрофы падазраваныя займалі вайсковыя або выведвальныя пасады ў так званай "Данецкай Народнай Рэспубліцы". Першы грамадскі пракурор Нідэрландаў Фрэд Вестэрбеке заявіў: "Гэтыя чатыры чалавекі павінны быць датычныя да ўвозу на тэрыторыю Украіны зброі, якой быў збіты пасажырскі самалёт".

ССГ заявіла, што справа будзе слухацца 9 сакавіка 2020 года ў зале Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Паколькі Украіна і Расія забараняюць выдаваць сваіх грамадзян, Нідэрланды не могуць экстрадыраваць гэтых людзей. Ф. Вестэрбеке адзначыў, што верагоднасць таго, што названыя асобы паўстануць перад судом вельмі малая, але незалежна ад таго, ці прыйдуць падазраваныя ў суд або не, слуханне справы адбудзецца.

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года рэйс MH17 пацярпеў крушэнне пры палёце з Амстэрдама ў Куала-Лумпур ў раёне Украіны, які размешчаны каля мяжы з Расіяй. У выніку авіякатастрофы загінулі 298 чалавек, у тым ліку 196 нідэрландцаў. У верасні 2016 года сфарміраваная Нідэрландамі, Малайзіяй, Украінай, Бельгіяй і Аўстраліяй Сумесная следчая група паведаміла, што самалёт быў збіты ракетнай устаноўкай "Бук", прывезенай з Расіі і запушчанай з населенага пункта на ўсходзе Украіны, які знаходзіўся пад кантролем прарасійскіх узброеных фарміраванняў.

Расійскі бок адмаўляе датычнасьць да катастрофы і абвінавачвае сумесную следчую групу ў прадузятасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040