Аўтамабіль хуткай дапамогі з тэхналогіямі 5G выкарыстоўваўся для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў павеце Чаннін горада Ібінь правінцыі Сычуань/ паўднёва-заходні Кітай / у 22:55 у панядзелак.
Увечары 18 чэрвеня ў аўтамабілі хуткай дапамогі пацыент прайшоў медыцынскае абследаванне, вынікі якога былі ў рэальным часе адпраўленыя праз сетку 5G экспертам правінцыйнай бальніцы ў горад Чэнду.
Пасля аналізу вынікаў абследавання лекары правінцыйнай бальніцы высветлілі, што пацыент можа пацярпець ад разрыву селязёнкі, і далі адпаведныя рэкамендацыі па лячэнні.
"Хворы мог бы знаходзіцца ў небяспецы, калі б разрыў селязёнкі не быў бы выяўлены", - сказаў лекар мясцовай павятовай бальніцы Лі Ган.
Іншыя пацярпелыя таксама атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу ў аўтамабілі хуткай дапамогі.
Гэты спецыяльны аўтамабіль, распрацаваны правінцыйнай народнай бальніцай сумесна з аператарам мабільнай сувязі China Mobile, быў неадкладна адпраўлены ў мясцовую павятовую бальніцу, якая знаходзіцца ў пацярпелых ад землятрусу раёнах.
Па стане на 16: 00 у аўторак у выніку землятрусу магнітудай 6,0 13 чалавек загінулі і амаль 200 атрымалі траўмы.
Паводле даных кітайскага цэнтра сейсмалагічных сетак, эпіцэнтр глыбінёй у 16 км зафіксаваны на 28,34 градусах паўночнай шыраты і 104,90 градусах усходняй даўгаты.
.