Сі Цзіньпін прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме, які быў наладжаны яму ў КНДР
  2019-06-21 11:11:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прысутнічаў на ўрачыстым прыёме, арганізаваным кіраўніком КНДР Кім Чэн Ыном.

На самым пачатку прыёму Сі Цзіньпін і Кім Чэн Ын выступілі з прывітальным прамовамі. Кім Чэн Ын адзначыў, што КНДР і Кітай, знаходзячыся на шляху сумеснага будаўніцтва сацыялізму, ужо даўно сфарміравалі добрыя традыцыі супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемным клопаце і ўзаемнай падтрымцы. "Мы абмяняліся меркаваннямі па пытаннях далейшага прасоўвання ў новую эпоху сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі і ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама дасягнулі важнага кансенсусу. Я цвёрда перакананы, што пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, кампартыя Кітая і кітайскі народ атрымаюць велізарныя дасягненні на шляху развіцця сацыялізму. КНДР, як і раней, сумесна з кітайскім бокам будзе рухацца наперад пісаць новую старонку сяброўскага супрацоўніцтва КНДР і Кітая".

Сі Цзіньпін ў сваёй вітальнай прамове адзначыў; "Азіраючыся на 70-гадовую гісторыю адносін паміж Кітаем і КНДР, можна ўбачыць, што кіраўнікі старэйшых пакаленняў двух бакоў сваімі рукамі ўзвялі традыцыйнае сяброўства паміж Кітаем і КНДР. Нягледзячы на зменлівасці лёсу і кардынальныя перамены, сяброўства паміж Кітаем і КНДР мацнее з кожным днём. Мы правялі плённыя перамовы, на якіх сумесна распланавалі цудоўную будучыню двухбаковых адносін і дасягнулі шэрагу важных дамоўленасцей. Мы сышліся ў меркаванні, што палітычнае ўрэгуляванне праблемы паўвострава з'яўляецца ўсеагульным запаветным жаданнем і абумоўлена агульнай тэндэнцыяй".

Сі Цзіньпін паказаў, што КНДР рэалізуе новы стратэгічны шлях, развівае эканоміку, паляпшае дабрабыт народа. Кітай гатовы сумесна з КНДР агульнымі намаганнямі ствараць прыгожую будучыню двухбаковых адносін і рэгіянальнага доўгатэрміновага міру.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040