Сусветная канферэнцыя індустрыі віртуальнай рэальнасці пройдзе ў кастрычніку ў кітайскім Наньчане
  2019-06-21 16:05:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 19 па 21 кастрычніка ў г. Наньчань правінцыі Цзянсу пройдзе Сусветная канферэнцыя індустрыі віртуальнай рэальнасці. Арганізатарам выступаюць Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР і мясцовы ўрад. Будуць абмеркаваны пытанні тэхнічнай падтрымкі, эфекту прымянення тэхнікі віртуальнай рэальнасці ў эпоху 5G. Як распавёў намеснік кіраўніка дэпартамента электроннай інфармацыі міністэрства У Шэн'у, у апошнія гады прамысловая база віртуальнай рэальнасці паступова расце, рынак яе прымянення пашыраецца, прамысловы ланцужок удасканальваецца.

Сусветная канферэнцыя стане самай маштабнай і ўплывовай ў свеце сустрэчай у адпаведнай галіне. На леташняй сустрэчы былі заключаны пратаколы аб намерах супрацоўніцтва па 157 праектах, аб'ём інвестыцый перавысіў 60 млрд. юаней. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040