Кітайскі вытворца матацыклаў Qianjiang і амерыканскі Harley-Davidson сумесна выпусцяць матацыклы для кітайскага рынку
  2019-06-21 16:54:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская кампанія Qianjiang Motorcycle Co., Ltd (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) заключыла з амерыканскім вытворцам Harley-Davidson, Inc. пагадненне аб сумесным выпуску ў Кітаі малалітражных матацыклаў да канца 2020 года.

Qianjiang and Harley-Davidson плануюць сумесна распрацаваць прэміяльныя матацыклы маркі Harley-Davidson з аб'ёмам рухавіка 338 куб. см, для продажу ў Кітаі і на рынках іншых краін Азіі, гаворыцца ў заяве, апублікаванай Qianjiang у чацвер.

Новыя матацыклы будуць выпускацца на заводзе Qianjiang у горадзе Вэньлін правінцыі Чжэцзян.

Заснаваная ў 1985 годзе, Qianjiang з'яўляецца даччынай кампаніяй Geely Technology Group, якая спецыялізуецца на навуковых даследаваннях, распрацоўцы, а таксама вытворчасці і продажы матацыклаў, рухавікоў і ключавых кампанентаў. У 2005 годзе кампанія набыла італьянскую кампанію па вытворчасці матацыклаў Benelli са 100-гадовай гісторыяй.

З таго часу, як Harley-Davidson у ліпені 2018 года абвясціла прай свой план па пашырэнні вытворчасці матацыклаў па ўсім свеце, кампанія працягнула павялічваць сваю дылерскую сетку ў Кітаі і інвесціраваць у сферы маркетынгу, электроннай камерцыі і пастаўкі прадукцыі. У мінулым годзе рознічныя продажы кампаніі ў Кітаі выраслі на 27 працэнтаў у параўнанні з 2017 годам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040