34-ы саміт АСЕАН сёння завяршыў сваю працу ў сталіцы Тайланда. У распаўсюджанай заяве старшыні саміту АСЕАН адзначаецца, што арганізацыя выступае супраць гандлёвага пратэкцыянізму, падтрымлівае і абараняе сістэму шматбаковага гандлю.
У заяве старшыні адзначаецца, што АСЕАН паўторна заяўляе аб падтрымцы "інклюзіўнай, празрыстай, заснаванай на правілах" сістэме шматбаковага гандлю. У заяве таксама адзначаецца, што АСЕАН па-ранейшаму занепакоеная тым, што пратэкцыянісцкія і антыглабалісцкія настроі не слабеюць, і гэта працягвае наносіць шкоду глабальнай эканоміцы і пагражаць сістэме шматбаковага гандлю.
Кіраўнікі краін-членаў АСЕАН аднадушна пагадзіліся спрыяць таму, каб перамовы па пагадненні аб рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве / RCEP / завяршыліся ў гэтым годзе для садзейнічання аднаўленню міжнароднага гандлю, а таксама настаялі на тым, каб усе залучаныя бакі падвоілі намаганні для рэалізацыі гэтай мэты.