Suning.com абвясціла аб набыцці 80 прац. акцый Carrefour China
  2019-06-24 16:21:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі гігант анлайн рознічнага гандлю Suning.com абвясціў у нядзелю, што ён падпісаў пагадненне аб набыцці 80 працэнтаў акцый Carrefour China.

Suning International Group Co., Ltd., даччыная кампанія Suning.com, інвесціруе 4,8 млрд юаняў (каля 700 млн дол. ЗША) для набыцця 80 працэнтаў акцый Carrefour China, гаворыцца ў заяве Suning.com.

Віцэ-прэзідэнт Suning.com Цянь Жуй адзначыў, што здзелка дапаможа інтэграваць анлайн-афлайн мадэль рознічнага гандлю і лагістычную сетку яго кампаніі з магутным ланцужком паставак Carrefour China і яе вопытам рознічнага гандлю таварамі шырокага спажывання.

Французская сетка супермаркетаў Carrefour Group у сваім прэс-рэлізе адзначыла, што кампанія захавае 20-працэнтную долю ў Carrefour China і два месцы з сямі ў наглядальным савеце пасля завяршэння здзелкі, як чакаецца да канца гэтага года.

У прэс-рэлізе падкрэсліваецца, што "моцная ўзаемадапаўняльнасць дзейнасці Carrefour China і Suning.com будзе садзейнічаць развіццю Carrefour China", якая валодае сеткай з 210 гіпермаркетаў і 24 кругласутачных крам з 1995 года.

Suning.com са штаб-кватэрай у горадзе Нанкін правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая ўяўляе сабой адну з найбуйнейшых кітайскіх платформаў электроннага гандлю з больш чым 400 млн зарэгістраваных кліентаў і 8881 крамай у Кітаі на канец 2018 года. У 2018 годзе чысты прыбытак кампаніі вырас на 216,2% да 13,3 млрд юаняў, дзякуючы паскоранаму росту анлайн пакупак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040