Ван Цішань сустрэўся з кіраўнікамі афрыканскіх дэлегацый, якія прыбылі для ўдзелу ў пасяджэнні каардынатараў па рэалізацыі вынікаў Пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве
  2019-06-25 10:54:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань у панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне правёў калектыўную сустрэчу з кіраўнікамі афрыканскіх дэлегацый, якія прыбылі для ўдзелу ў пасяджэнні каардынатараў па рэалізацыі вынікаў Пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве/ФКАС/.

Ван Цішань адзначыў, што дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў лідараў Кітая і Афрыкі і народаў абодвух бакоў кітайска-афрыканскія адносіны мацнеюць з кожным днём і дасягаюць бліскучых вынікаў. Пасяджэнне каардынатараў па рэалізацыі вынікаў Пекінскага саміту ФКАС уяўляе сабой важную меру для сумеснага ажыццяўлення Кітаем і Афрыкай вынікаў саміту ФКАС, які адбыўся ў верасні мінулага года, а таксама з'яўляецца важнай падзеяй у кітайска-афрыканскіх адносінах у бягучым годзе. Абодвум бакам неабходна ў поўнай меры састыкаваць ідэі, пашыраць паразуменне, садзейнічаць супрацоўніцтву. Кітайскі бок гатовы ў далейшым сумесна з афрыканскім бокам вывесці кітайска-афрыканскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на новую ступень, стварыць больш цесную кітайска-афрыканскую супольнасць адзінага лёсу.

Кіраўнікі афрыканскіх дэлегацый у сваю чаргу заявілі, што супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Кітаем з'яўляецца ўзорным прыкладам супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. Афрыканскі бок высока цэніць мадэль развіцця Кітая і яго грандыёзныя дасягненні, а таксама спадзяецца на супрацоўніцтва з кітайскім бокам па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" і сумеснай рэалізацыі вынікаў Пекінскага саміту ФКАС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040