Кітай запусціў 46-ы спадарожнік навігацыйнай сістэмы " Бэйдоу"
  2019-06-25 16:07:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак 02:09 Кітай з касмадрома "Січан" /прав. Сычуань / пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" запусціў у космас чарговы навігацыйны спадарожнік "Бэйдоу".

  Гэта 46-ы спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" і 21-ы рэзервовы спадарожнік у рамках кітайскага праекта" Бэйдоу-3", які будзе выведзены на нахільную геасінхронную арбіту.

  Да цяперашняга часу 18 спадарожнікаў навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу-3" былі выведзеныя на сярэднюю калязямную арбіту, адзін - на геастацыянарную арбіту і два-на нахільную геасінхронную арбіту.

  Пасля завяршэння арбітальных выпрабаванняў новы спадарожнік будзе працаваць з тымі спадарожнікамі сістэмы "Бэйдоу", якія ўжо знаходзяцца на арбітах, каб пашырыць ахоп і павысіць дакладнасць навігацыі гэтай сістэмы.

  Новы спадарожнік і яго ракета-носьбіт былі распрацаваны кітайскім даследчым інстытутам касмічных тэхналогій і кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі, якія працуюць пры кітайскім аб'яднанні касмічных тэхналогій.

  Дадзены запуск ракет-носьбітаў "Чанчжэн" стаў 307-м па ліку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040