ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць Вярхоўнага лідара Ірана
  2019-06-25 16:10:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб накладанні санкцый супраць вярхоўнага лідара Ірана аяталы Сэйеда Алі Хаменеі і ўзначаленых ім органаў.

  Падчас падпісання ўказа ў Белым доме ў той дзень Д. Трамп заявіў, што гэтыя санкцыі з'яўляюцца адказам на нядаўнія дзеянні Ірана, у тым ліку за тое, што Тэгеран збіў амерыканскі беспілотнік, вярхоўны лідар Ірана павінен несці адказнасць за гэтыя "варожыя дзеянні". Санкцыі адхіляць аяталу Сэйеда Алі Хаменеі, адміністрацыю вярхоўнага лідара і адпаведны персанал ад важных крыніц фінансавання.

  Мінфін ЗША ў той дзень таксама абвясціў пра санкцыі супраць 8 высокапастаўленых камандзіраў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана. Міністр фінансаў Стывен Мнучын сказаў журналістам, што Д. Трамп запатрабаваў ад яго пазней на гэтым тыдні ўвесці санкцыі супраць кіраўніка МЗС Ірана Махамада Джавада Зарыфа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040