Кітайскі голас на сцэне G20
  2019-06-25 17:19:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На гэтым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін пачне паездку ў Осаку для ўдзелу ў саміце G20. З 2013 года кітайскі лідар прыняў удзел ці старшыняваў на шасці самітах G20 і заўсёды выступаў за адкрытае супрацоўніцтва і сумеснае развіццё. "Вялікая дваццатка належыць не толькі 20-ці членам арганізацыі, але і ўсяму свету". "Наша мэта-дзякуючы росту і развіццю прыносіць карысць усім краінам, хай жыццё народаў, асабліва народаў краін, што развіваюцца, становіцца лепшым з кожным днём..." Гэтыя выказванні, прасякнутыя "кітайскай мудрасцю", пакінулі глыбокі след прысутнасці Кітая на сцэне G20.

Ключавое слова на 2013 год: адкрыццё

Эканамічная глабалізацыя - гэта тэндэнцыя эпохі. У 2013 годзе ў Санкт-Пецярбургу старшыня КНР Сі Цзіньпін першы раз прыняў удзел у саміце G20 і выклаў цвёрдую пазіцыю ўрада ў падтрыманні і развіцці адкрытай сусветнай эканомікі і абароне эканамічнай глабалізацыі.

- "Адна кветка - яшчэ не вясна, а сто кветак распускаюцца вясной". Эканомікі розных краін атрымліваюць развіццё, дзякуючы адкрытасці, а губляюць яго пры разрыве сувязяў са знешнім светам.

- "Адкрытае акно дазваляе свежаму паветру пранікаць у пакой". Гандлёвы пратэкцыянізм і злоўжыванне мерамі выратавання гандлю - і іншым дрэнна, і сабе не выгадна.

Ключавое слова на 2014 год: інавацыі

Пошук новага імпульсу для росту сусветнай эканомікі -- гэта важны абавязак "Вялікай дваццаткі". На думку Сі Цзіньпіна, інавацыі адлюстроўваюцца не толькі ў навуцы і тэхніцы, але і ў іншых накірунках, такіх як палітыка, яе канцэпцыі і метады развіцця. У 2014 годзе на саміце ў Брысбене ў Аўстраліі ён прапанаваў:

- «Мы павінны ўкараняць інавацыйныя канцэпцыі, палітыку і метады развіцця і надаваць больш увагі якасці і эфектыўнасці росту, асабліва з дапамогай структурных рэформаў у галіне фінансаў, падаткаабкладання, інвестыцый, канкурэнцыі, гандлю, занятасці, шляхам спалучэння макраэканамічнай і сацыяльнай палітыкі, стымуляваць жыццяздольнасць рынку і прасоўваць эканоміку ад цыклічнага аднаўлення да ўстойлівага росту".

Ключавое словазлучэнне на 2015 год: Партнёрскі дух

З моманту міжнароднага фінансавага крызісу прайшло ўжо сем гадоў, аднаўленне сусветнай эканомікі па-ранейшаму ідзе павольнымі тэмпамі, а эканамічны рост застаецца няўстойлівым. Сёлета на саміце ў Антальі ў Турцыі Сі Цзіньпін задаў два пытанні, на якія неабходна адказаць: "Першае, "пад якім вуглом глядзець на сітуацыю?", гэта значыць, неабходна дакладна ацэньваць сусветную эканамічную сітуацыю. Другое пытанне: "Што зрабіць?" гэта значыць, варта знайсці рашэнні для глабальнага эканамічнага росту і занятасці». Для таго, каб адказаць на гэтыя пытанні, Кітай прапанаваў чатыры «рэцэпты», якія паказвалі эфектыўны шлях росту сусветнай эканомікі.

-- Умацоўваць камунікацыю і каардынацыю ў галіне макраэканамічнай палітыкі і фарміраваць спалучэнне палітыкі і канкрэтных дзеянняў.

-- Садзейнічаць рэформам і інавацыям, павышаць сярэднетэрміновы і доўгатэрміновы патэнцыял росту сусветнай эканомікі.

-- Пабудаваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу, і стымуляваць жыццяздольнасць міжнароднага гандлю і інвестыцый.

-- Рэалізаваць парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і надаць магутны імпульс справядліваму і інклюзіўнаму развіццю.

Ключавое словазлучэнне 2016 года: канцэпцыя глабальнага кіравання

На саміце "Групы дваццаці", які прайшоў у 2016 годзе ў кітайскім горадзе Ханчжоу, з нагоды таго, як адкрыць перспектывы ўстойлівага і доўгатэрміновага развіцця саміту, Сі Цзіньпін падкрэсліў:

-- Варта садзейнічаць ажыццяўленню пераходу "Вялікай дваццаткі" ад рэагавання на крызіс да фарміравання механізму кіравання з доўгатэрміновым эфектам, каб умацаваць яе статус у якасці вядучай платформы ў кіраванні глабальнай эканомікай.

-- Сі Цзіньпін упершыню ўсебакова выклаў канцэпцыю кіравання глабальнай эканомікай на аснове роўнасці, адкрытасці, супрацоўніцтва і падзелу. Ён заклікаў да сумеснага стварэння справядлівай і высокаэфектыўнай сістэмы фінансавага кіравання, стварэння адкрытай і празрыстай сістэмы гандлёва-інвестыцыйнага кіравання, экалагічна чыстай сістэмы энергакіравання для прасоўвання сусветнага супрацоўніцтва па шляху "зялёнага" развіцця, а таксама стварыць інклюзіўную і ўзаемазвязаную сістэму кіравання гэтым развіццём.

Ключавое слова 2017 года: узаемазвязанасць

У 2017 годзе ў нямецкім горадзе Гамбургу прайшоў саміт "Групы дваццаці". Тэма саміту - "Стварэнне ўзаемазлучанага свету" стала працягам ідэй сустрэчы на ханчжоўскім саміце, што прадэманстравала супадзенні меркаванняў усіх бакоў па пытанні трансфармацыі канцэпцыі кіравання глабальнай эканомікай. Сі Цзіньпін з гэтай нагоды падкрэсліў:

-- нам варта працягваць прыкладаць намаганні, накіраваныя, асабліва, на ўмацаванне каардынацыі макраэканамічнай палітыкі, папярэджанне пра рызыкі на фінансавых рынках і садзейнічанне развіццю інклюзіўнага і «зялёнага» фінансавання для таго, каб фінансавыя ўстановы яшчэ лепш абслугоўвалі рэальны сектар эканомікі.

Кітайскі лідар таксама заклікаў прыкладаць намаганні па прасоўванні сумеснага росту:

-- намаганні кожнага індывіда-складанне, а намаганні цэлай каманды-множанне.

Ключавыя словы 2018 года: 10 гадоў, мэта стварэння і будучыня

У 2018 годзе спаўняецца 10 гадоў з моманту ўтварэння саміту «Групы дваццаці». У сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе Сі Цзіньпін распавёў аб першапачатковай мэце стварэння нефармальнага аб'яднання і яго будучыні:

-- Дзесяць гадоў таму "Група Дваццаці" з'явілася як адлюстраванне агульнага памкнення да падтрымання стабільнага развіцця сусветнай эканомікі. У цяперашняй абстаноўцы G20 павінна яшчэ раз прадэманстраваць сваю смеласць і стратэгічны падыход да таго, каб накіраваць сусветную эканоміку на верны шлях паступальнага развіцця.

Вылучаныя Сі Цзіньпінам чатыры ідэі аб духу супрацоўніцтва ў рамках "Групы дваццаці", зводзяцца да адстойвання наступных пунктаў:

-- адкрытага супрацоўніцтва.

-- «духу партнёрства».

-- вядучай ролі інавацый.

-- прынцыпу ўзаемнага выйгрышу.

Ужо неўзабаве ў японскай Осацы стартуе чарговы саміт "Групы дваццаці" -- 2019, і Сі Цзіньпін пачне сваю сёмую па ліку паездку на гэтае мерапрыемства…

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040