У Кітаі здадзена ў пробную эксплуатацыю першая лінія метро, якая праходзіць пад ракой Хуанхэ
  2019-06-26 15:51:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія інжынеры правялі першую ветку метро пад ракой Хуанхэ. Ёй стала першая лінія падземкі горада Ланьчжоу -- адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Ганьсу. Лінія праходзіць на глыбіні 200-300 метраў пад рэчышчам ракі. Яе пробная эксплуатацыя пачалася 23 чэрвеня.

З увядзеннем у строй метрапалітэна горада Ланьчжоу, у Кітаі колькасць гарадоў, дзе дзейнічае метро, дасягнула 35. У агульнай колькасці ў метрапалітэнах КНР налічваецца 185 ліній агульнай працягласцю 5761 кіламетр.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040