Сі Цзіньпін спадзяецца, што моладзь Кітая і Японіі ўнясе свой уклад у стварэнне выдатнай будучыні двухбаковых адносін
  2019-06-27 10:24:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім адказе на ліст лаўрэату японскага маладзежнага конкурсу эсэ "Кубак панды" Даіці Накадзіме выказаў надзею на тое, што маладыя людзі з Кітая і Японіі ўнясуць свой уклад у стварэнне выдатнай будучыні двухбаковых адносін. Раней малады японец напісаў ліст Сі Цзіньпіну, які ў хуткім часе адправіцца ў Осаку для ўдзелу ў саміце "Групы дваццаці".

У сваім лісце Даіці Накадзіма перадаў прывітанне і найлепшыя пажаданні старшыні КНР і выказаў гатоўнасць прысвяціць сябе справе дружбы паміж Кітаем і Японіяй.

"Я атрымаў твой ліст, - напісаў Сі Цзіньпін, - вельмі рады даведацца, што ты ўжо працяглы час вывучаеш кітайскую мову і літаратуру Кітая, паглыбіў свае веды пра Кітай і ўмацаваў сувязі са сваімі кітайскімі сябрамі, дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў конкурсах эсэ і паездкам у Кітай ". Сі Цзіньпін у сваім лісце заявіў, што Кітай і Японія з'яўляюцца блізкімі суседзямі, якіх падзяляе мора. Асновы дружбы паміж дзвюма краінамі - у народзе, і будучыня гэтай дружбы залежыць ад маладога пакалення.

"Я спадзяюся, што маладыя людзі Кітая і Японіі будуць садзейнічаць абменам і ўзаемнаму навучанню, паляпшаць разуменне адзін аднаго, развіваць трывалую дружбу і рабіць ўклад у стварэнне выдатнай будучыні двухбаковых адносін. Я таксама спадзяюся, што ты будзеш яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у развіцці справы кітайска-японскай дружбы ", - напісаў лідар Кітая.

Даіці Накадзіма вывучаў кітайскую мову і літаратуру ва універсітэце, ен неаднаразова ўдзельнічаў у конкурсах эсэ, звязаных з Кітаем, і наведваў Кітай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040