У Кітаі за апошнія пяць месяцаў звыш 10 тысяч чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ад 5 гадоў за нарказлачынствы
  2019-06-27 16:12:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе ў Кітаі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, 26443 чалавека былі прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 гадоў, пажыццёвага зняволення ці ж смяротнага пакарання, гэтая лічба склала 24,11 прац. усіх асуджаных за нарказлачынствы за год. Гэтыя лічбы за студзень-май 2019 года склалі, адпаведна, 10029 чалавек і 26,38 прац., паведамілі ў Вярхоўным народным судзе / ВНС / КНР.

Па долі такія строгія віды пакарання за нарказлачынствы на 10 з лішнім працэнтных пунктаў перавысілі іншыя віды крымінальных злачынстваў, што дэманструе пазіцыю народных судоў - вінаватых у іх пакараць па ўсёй строгасці закона, заявілі ў ВНС.

Звыш 100 тыс. спраў аб нарказлачынствах разглядаліся судамі першай інстанцыі за 2018 год, 66,5 прац. з іх - гэта кантрабанда, продаж, транспарціроўка і выраб наркотыкаў, 24,8 прац. звязаныя з прадастаўленнем памяшкання для ўжывання наркотыкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040