Сі Цзіньпін сустрэўся з С. Абэ, бакі дасягнулі 10 кансенсусаў
  2019-06-28 10:16:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Асацы правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ. Па заканчэнні сустрэчы кіраўнік дэпартамента Азіі МЗС КНР У Цзянхаа падчас асвятлення журналістам адпаведных дэталяў сустрэчы адзначыў, што цяперашнія кітайска-японскія адносіны ў цэлым характарызуюцца спрыяльнай тэндэнцыяй развіцця, аднак паміж бакамі таксама існуюць рознагалоссі. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў сышліся ў меркаванні, што бакі павінны засяродзіць увагу на кансенсусах, кантраляваць і кіраваць рознагалоссямі, сумесна садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін у здаровым рэчышчы.

У Цзянхаа падрабязна распавёў пра дзесяць кансенсусаў, якіх дасягнулі кіраўнікі дзвюх дзяржаў.

1. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў пазітыўна ацанілі цяперашнюю спрыяльную тэндэнцыю ў развіцці кітайска-японскіх адносін у бок паляпшэння.

2. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў пацвердзілі гатоўнасць строга выконваць усе прынцыпы, вызначаныя ў чатырох палітычных кітайска-японскіх дакументах, ажыццяўляць двухбаковы палітычны кансэнсус "выступаць адзін для аднаго партнёрамі па супрацоўніцтве і не ствараць пагроз адзін для аднаго", грунтуючыся на ідэі "ператварэння суперніцтва ў каардынацыю", спрыяць таму, каб кітайска-японскія адносіны паслядоўна прасоўваліся наперад па правільным шляху развіцця.

3. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся падтрымліваць цесныя кантакты, узмацняць кіраўніцтва на высокім узроўні, пастаянна ўмацоўваць палітычны ўзаемадавер.

4. Японія лічыць, што ініцыятыва "Пояса і шляху" ўяўляе сабой канцэпцыю, якая злучае багатыя перспектывы разнастайных рэгіёнаў. Кітай вітае актыўны ўдзел Японіі ў высакаякасным сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху".

5.Кіраўнікі дзвюх дзяржаў вырашылі на працягу года запусціць механізмы кансультацый на высокім узроўні па гуманітарных абменах паміж Кітаем і Японіяй.

6. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся актыўна развіваць дружалюбныя няўрадавыя абмены паміж Кітаем і Японіяй, нарошчваць паразуменне, стымуляваць сувязі паміж народамі.

7. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў пацвердзілі цвёрдую прыхільнасць Кітая і Японіі шляху мірнага развіцця, гатоўнасць працаваць як партнёры дзеля мірнага развіцця.

8. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся належным чынам урэгуляваць адчувальныя пытанні, канструктыўна кантраляваць супярэчнасці і рознагалоссі.

9. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў лічаць, што Кітай і Японія, будучы аднымі з ключавых краін Азіі і аднымі з асноўных эканомік свету, павінны разам адстойваць мультылатэралізм і сістэму свабоднага гандлю, актыўна накіроўваць працэс рэгіянальнай інтэграцыі, садзейнічаць пабудове сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, стымуляваць сумеснае развіццё ўсіх краін свету.

10. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў лічаць, што Кітай і Японія павінны дзейсна выконваць міжнародныя абавязацельствы, уносячы сумесны актыўны ўклад у мірнае і ўстойлівае развіццё ўсяго свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040