Кітай будзе садзейнічаць практыцы сартавання бытавога смецця па ўсёй краіне
  2019-07-01 14:35:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі будуць прыкладзены ўсе намаганні для прасоўвання практыкі сартавання бытавога смецця па ўсёй краіне. Пра гэта напярэдадні заявіў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва Кітая Чжан Лэцюнь.

Краіна ўкладзе капітал у памеры 21,3 млрд юаняў /3,1 млрд дол. ЗША / у будаўніцтва смеццеперапрацоўчых збудаванняў для задавальнення патрэбнасці ў сферы сартавання і апрацоўкі бытавых адходаў, дадаў ён.

Па словах Чжан Лэцюня, паслядоўна ствараюцца сістэмы па перапрацоўцы бытавога смецця ў 46 гарадах Кітая, дзе ўжо дзейнічаюць амаль 5 тыс. смеццявозаў для харчовых адходаў і 1 тыс. смеццявозаў для вывазу шкодных і небяспечных адходаў.

Паводле афіцыйнага цыркуляра, апублікаванага раней у гэтым месяцы, да 2025 года ўсе кітайскія гарады на ўзроўні акруговага значэння і вышэй, колькасць якіх перавышае 300, завершаць будаўніцтва сістэм па сартаванні і перапрацоўцы смецця.

Як паказалі вынікі даследавання, праведзенага Цэнтрам па вывучэнні праблем развіцця пры Дзяржсавеце КНР, у 2018 годзе сартаванне бытавога смецця ажыццяўлялі каля 38,3% кітайскіх хатніх гаспадарак, што на 11,4 прац. больш, чым у 2017 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040