Кітай стаў другім па велічыні рынкам аблігацый у свеце
  2019-07-01 17:27:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апошніх статыстычных дадзеных, Кітай стаў другім па велічыні рынкам аблігацый у свеце пасля ЗША.

  Паводле даных Шанхайскай клірынгавай палаты і кампаніі China Central Depository & Clearing Co. / CCDC/, да канца траўня бягучага года замежныя ўстановы мелі кітайскія аблігацыі на суму 1,88 трлн юаняў /каля 273 млрд дол. ЗША./

  Глабальныя інвестары працягнулі ўкладваць сродкі ў кітайскія аблігацыі, што прывяло да чыстага павелічэння аб'ёму на 52.2 млрд юаняў у траўні.

  Акрамя аблігацый, за апошнія гады замежныя ўстановы таксама ўкладвалі сродкі ў кітайскія акцыі і фонды. Паводле даных Дзяржаўнага кіравання валютнага кантролю КНР, па стане на канец мінулага года, замежныя ўстановы трымалі кітайскія фінансавыя актывы на суму 444,8 млрд дол. ЗША, што ў два разы больш, чым паказчык у канцы 2014 года.

  На працягу першага квартала бягучага года замежныя ўстановы скупілі кітайскія аблігацыі на 9,5 млрд дол. ЗША, што паказала рост рэзкімі тэмпамі ў квартальным і гадавым выражэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040