5G унясе 900 млрд долараў у эканоміку Азіі ў наступныя 15 гадоў-даклад GSMA
  2019-07-01 17:29:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5G унясе амаль 900 млрд долараў ЗША ў эканоміку Азіі на працягу наступных 15 гадоў, заявіла Асацыяцыя GSMA (Global System for Mobile Communications Alliance) падчас Сусветнага мабільнага кангрэсу/ MWC/, які прайшоў з 26 па 28 чэрвеня ў Шанхаі.

У дакладзе Азіяцка-Ціхаакіянскай версіі серыі GSMA "Мабільная эканоміка" ("Mobile Economy"), апублікаваным на MWC, гаворыцца, што мабільныя аператары Азіі маюць намер інвесціраваць 370 млрд дол. ЗША, гэта значыць, дзве трэція іх агульных інвестыцый у новыя сеткі, на патрэбы будаўніцтва новых сетак 5G у 2018-2025 гг.

"Хоць 4G па-ранейшаму мае вялікія магчымасці для росту ў Азіі, аператары ў рэгіёне ў цяперашні час інвесціруюць мільярды долараў у будаўніцтва перадавых сетак 5G, якія дазваляюць даць спажыўцам мноства новых паслуг, палепшыць прамысловасць і вытворчасць і стымуляваць эканамічны рост", - сказаў генеральны дырэктар GSMA Матс Гранрыд/Mats Granryd/.

Такім чынам, да 2025 года каля 18 працэнтаў мабільных злучэнняў будзе дзейнічаць у сетках 5G. Пры гэтым на мабільныя тэхналогіі 4G будзе прыходзіцца больш за дзве трэцяў падлучэнняў у Азіі, а ў 2018 годзе гэты паказчык склаў 52 працэнта.

Паводле прагнозаў, Кітай, які лічыцца лідарам у разгортванні прыкладанняў 5G, укладзе 184 млрд дол. ЗША ў сферу 5G да 2025 года, гаворыцца ў дакладзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040