Рост попыту кітайскіх пакупнікоў стаў прычынай рэзкага росту імпарту праз платформы электроннай камерцыі
  2019-07-01 17:30:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі адзначаецца рэзкі ўздым імпарту праз платформы электроннай камерцыі на фоне росту пакупніцкага попыту на трансгранічных анлайн платформах. У 2018 годзе імпарт Кітая праз платформы электроннай камерцыі, у прыватнасці B2B, B2C, C2C і O2O, склаў 1,9 трлн юаняў (каля 275 млрд долараў ЗША) у 2018 годзе, што вышэй за паказчык 2017 года на 26,7 працэнта. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе даследчага цэнтра электроннай камерцыі анлайн правайдэра www.100ec.cn.

 Самымі запатрабаванымі таварамі з'яўляюцца тавары для дзяцей, а дзякуючы палітыцы краіны, якая дазваляе мець дваіх дзяцей, гэты рынак па-ранейшаму мае велізарны патэнцыял у гэтай катэгорыі тавараў, паведаміў дырэктар Даследчага цэнтра Цаа Лэй.

  За апошнія гады кітайскія спажыўцы сталі ў значнай ступені арыентаваны на замежныя брэнды на такіх пляцоўках як Тmall Global, трансгранічнае адгалінаванне кампаніі Alibaba і NetEase Kaola.

  Для садзейнічання імпарту кітайскія ўлады паабяцалі знізіць тарыфы, спрасціць мытныя фармальнасці, скараціць кошт імпартуемых тавараў і паскорыць развіццё трансгранічнага электроннага гандлю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040