У Шанхаі была пабудавана станцыя па выпрацоўцы электрычнасці за кошт спальвання бытавых адходаў
  2019-07-01 17:40:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Шанхай / Усходні Кітай / была пабудавана станцыя па выпрацоўцы электрычнасці за кошт спальвання бытавых адходаў, якая можа апрацоўваць трэцюю частку бытавых адходаў ўсіх жыхароў у горадзе, паводле паведамлення мясцовых уладаў.

  Другая чарга гэтага праекта была здадзена ў эксплуатацыю ў пятніцу.

  Чакаецца, што праект, які займае плошчу ў 18,9 га, будзе апрацоўваць 6000 тон бытавых адходаў у дзень, паведаміў адказны супрацоўнік кампаніі Shanghai Chengtou Group Corporation.

  Станцыя здольная выпрацаваць каля 1,5 млрд кілават-гадзін электраэнергіі ў год.

  У мэтах павышэння эфектыўнасці ўтылізацыі бытавых адходаў Шанхай з 1 ліпеня бягучага года ўвядзе ў дзеянне першую пастанову аб сартаванні і ўтылізацыі бытавых адходаў, якая абавязвае індывідуальныя асобы і ўстановы сартаваць смецце па такіх катэгорыях, як перапрацоўваючыя адходы, небяспечныя адходы, "сухое" і "мокрае" смецце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040