Завяршылася будаўніцтва новага Пекінскага міжнароднага аэрапорта
  2019-07-01 17:50:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 30 чэрвеня ўсе асноўныя аб'екты, звязаныя з будаўніцтвам міжнароднага аэрапорта "Дасін" у Пекіне, былі паспяхова завершаны, пры гэтым усе яны прайшлі прыёмку з першага разу. Галоўнай задачай на дадзены момант з'яўляецца падрыхтоўка да запуску ў эксплуатацыю новага аэрапорта, паведамілі кар. Сіньхуа ва Упраўленні грамадзянскай авіяцыі Кітая.

  У ведамстве распавялі, што з пачатку 2019 года было завершана будаўніцтва галоўнага будынка аэрапорта, баз авіякампаній, аб'ектаў кіравання паветраным рухам і авіяпалівазабеспячэння, а таксама спадарожнай інфраструктуры, уключаючы аўтастрады, чыгунку і лінію метро.

  Як адзначаецца, да таго як аэрапорт будзе афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю, трэба комплекснае тэставанне і адпрацоўка ўсіх відаў аперацый, каб забяспечыць бесперабойную працу аэрапорта.

  Афіцыйная здача міжнароднага аэрапорта "Дасін" у эксплуатацыю намечана на 30 верасня 2019 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040